Карціна, твор станковага жывапісу, выкананы фарбамі на палатне, дошцы, паперы, метале. Складаецца з асновы, грунту, фарбавага слоя. К. не звязана непасрэдна з вызначаным інтэр'ерам, не мае дакладна вызначанага культавага прызначэння.