Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, умоўная назва, якая аб'ядноўвае вялікую групу мастацкіх вырабаў, што маюць у роўнай ступені як дэкаратыўнае, так і прыкладное (утылітарнае) выкарыстанне (посуд, мэбля, дробная пластыка, прылады працы, сродкі перамяшчэння, зброя, мастацкія тканіны, адзенне, абутак, ювелірныя вырабы) (гл. Біжутэрыя, Касцюм, Тканіны мастацкія, Ювелірнае мастацтва).