Супрэматызм (ад лац. supremus - найвышэйшы), умоўная назва напрамку ў мастацтве абстракцыянізму, уведзеная ў 1913 г. К.Малевічам. Для С. характэрна выкарыстанне пазбаўленых выяўленчага пачатку спалучэнняў простых рознакаляровых і розных па памерах геаметрычных фігур (прамавугольнікаў, трохвугольнікаў, палос), якія ўтвараюць аб'яднаныя рухам ураўнаважаныя асіметрычныя кампазіцыі (гл. таксама Мадэрнізм).

Паведаміць пра недакладнасьць