Поп-арт (англ. pop art, скароч. ад popular art - папулярнае, агульнадаступнае мастацтва), напрамак у мадэрнісцкім мастацтве 1950-1960-х гг. (гл. Мадэрнізм). Узнік як рэакцыя на панаванне абстрактнага мастацтва. Звязаны з працягам і развіццём выразных прыёмаў дадаізму і сюррэалізму. П.-а. уласцівы зварот да звыклай мовы масавай камунікацыі (рэклама, тэлебачанне, кіно, дакументальная фатаграфія), што адпавядае эстэтычнай канцэпцыі напрамку - зліцця мастацтва з жыццём.

Паведаміць пра недакладнасьць