Ракако (франц. rococo ад rocaille - літаральна драблёны камень, ракавіны), стылістычны напрамак у мастацтве сяр. 18 ст. Вызначаецца пышнасцю, багаццем крывалінейных паверхняў (матыў «ракайля» - ракавіны), складаным кампазіцыйным і каларыстычным вырашэннем, камернасцю. У палацава-сядзібным будаўніцтве, культавай архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Беларусі Р. атрымала пашырэнне ў сяр. 18 ст.