Раманскі стыль (франц. roman ад лац. romanus - рымскі), стыль сярэдневяковага заходнеэўрапейскага мастацтва, які атрымаў распаўсюджанне ў 10-13 стст. Развіваўся пад моцным уздзеяннем рымскіх традыцый. Раманская архітэктура (кляштарныя комплексы, храмы, замкі) вызначаецца суровасцю, крапасным характарам, выкарыстаннем масіўных, цяжкіх форм. У выяўленчым мастацтве пераважала экспрэсіўная трактоўка сюжэтаў, адлюстраванне ў роспісах, рэльефах, кніжных ілюстрацыях, эмалях магутнага і грознага Бога. Раманскаму мастацтву ўласцівы зварот да народнай творчасці. Рысы Р. с. у беларускім мастацтве відавочны ў 13-14 стст.

Паведаміць пра недакладнасьць