1. Малюнак, гравюра, фотаздымак, рэпрадукцыя, карта, схема і інш., якія суправаджаюць і дапаўняюць тэкст.
2. Галіна графікі. Часта І. дапаўняецца асобнымі элементамі аздаблення кнігі - застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі. У беларускім мастацтве першыя І. былі змешчаны ў старажытных рукапісах 11-12 стст.