Арабеска (франц. arabesque - літаральна арабскі), эўрапейская назва арнаменту, які склаўся ў мастацтве мусульманскіх краін. Складаецца з пераплеценых ліній, геаметрычных фігур, стылізаваных лістоў, кветак, уключае надпісы, выявы фантастычных жывёлін, фігур людзей. Пашыраны ў эпоху Адраджэння. У беларускім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве А. вядома з 16 ст.