Атлас (араб. atlas - літаральна гладкі), шаўковая, паўшаўковая або баваўняная мяккая тканіна з гладкім бліскучым правым бокам. Вядома ў Кітаі са старажытнасці; у 16-17 стст. выраблялася ў Сярэдняй Азіі і Іране, адкуль прывозілася ў Эўропу, у тым ліку і ў Беларусь. Ужываецца ў аздабленні інтэр'ераў, пашыве адзення.