База (франц. base ад грэч. basis - крок, стапа), аснова, падножжа калоны ці пілястры. У залежнасці ад архітэктурнага ордэра можа мець розныя вышыню і профіль.