Пілястра (франц. pilastre, іт. pilastro ад лац. pila - слуп), прамавугольны ў плане вертыкальны выступ на паверхні сцяны. П. мае тыя ж часткі, што і калона (ствол, капітэль, база), яе ствол могуць праразаць канелюры. Служыць для члянення фасада будынка з мэтай надання яму большай выразнасці, a таксама для ўмацавання найбольш напружаных частак сцен. У беларускай архітэктуры П. вядомы з 12 ст. (параўн. Лапатка).

Паведаміць пра недакладнасьць