Лапатка, вертыкальны, прамавугольны ў плане выступ на сцяне будынка канструкцыйнага ці дэкаратыўнага характару. Адрозніваецца ад пілястры адсутнасцю базы і капітэлі. У беларускай архітэктуры вядома з 11 ст., асаблівае пашырэнне набыла ў 17-19 стст.