Калона (франц. colonne ад лац. columna - слуп), вертыкальная апора, галоўны элемент нясучай канструкцыі збудавання, звычайна круглага ці квадратнага сячэння. Розным мастацкім эпохам (Старажытны Эгіпет, антычная Грэцыя і Рым), стылям (гл. Стыль у мастацтве), ордэрам (гл. Ордэр архітэктурны) адпавядаюць розныя тыпы К., якія адметныя афармленнем капітэлі, ствала, базы. У Беларусі К. атрымалі пашырэнне ў будынках Адраджэння, барока, класіцызму.