Ордэр архітэктурны (ням. Order ад франц. ordre ад лац. ordo - строй, парадак), сістэма суадносін нясучых і нясомых элементаў будынка, іх структуры і мастацкай апрацоўкі. Як кананічная сістэма аформіўся ў архітэктуры антычнай Грэцыі ў выглядзе асобных тыпаў: дарычнага, іанічнага, карынфскага. Далейшая распрацоўка О. а. адбылася ў перыяд Старажытнага Рыма (тасканскі, кампазітны). О. а. складаецца з антаблемента (карніз, фрыз, архітраў), калоны з капітэллю (капітэль, ствол, ці фуст, калоны, яе база) і п'едэстала. У беларускай архітэктуры О. а. пачалі выкарыстоўвацца з перыяду барока.