Карніз (ням. Karnies ад грэч. koronis - канец, завяршэнне), верхняе з трох галоўных чляненняў антаблемента, гарызантальны выступ на сцяне, які падтрымлівае дах будынка і засцерагае сцяну ад вады. К. можа быць паясным (знаходзіцца паміж асобнымі паверхамі, ярусамі будынка) і завяршальным. У беларускай архітэктуры К. пачалі выкарыстоўваць з 11-12 стст. (гл. Ордэр архітэктурны).