1. Сярэдняя гарызантальная частка антаблемента, размешчаная паміж архітравам і карнізам. Звычайна запаўняўся скульптурнымі ці жывапіснымі кампазіцыямі.
2. У дэкаратыўнай скульптуры і жывапісе Ф. - выяўленчая ці дэкаратыўная кампазіцыя ў выглядзе гарызантальнай паласы ўнутры або знадворку будынка; элемент аздаблення інтэр'ера. У беларускім мураваным дойлідстве Ф. - пашыраны элемент у будынках стыляў барока, класіцызму, ампіру.
3. Аблямовачная арнаментаваная паласа дывана, мазаічнай, паркетнай падлогі, прадмета прыкладнога мастацтва.