Карынфскі ордэр, адзін з асноўных ордэраў антычнасці. Структура антаблемента блізкая да іанічнага ордэра, у карнізе дададзена толькі палічка з невялікіх кранштэйнаў - мадульёнаў. Асноўныя адрозненні - у вырашэнні капітэлі. Яе складае звон, абкружаны двума радамі стылізаваных лістоў аканта. З чатырох вуглоў з-за лістоў аканта выступаюць сцябліны, якія ўверсе ўтвараюць завіткі - валюты. На іх абапіраецца прафіляваны абак. Назва К. о., як лічыцца, паходзіць ад г. Карынф у Грэцыі. У беларускім дойлідстве К. о. атрымаў пашырэнне ў перыяд стылю класіцызму.