Абак (абака; грэч. abax (abakos), лац. abacus - дошка), верхняя частка капітэлі, калоны, паўкалоны, пілястры. Мае квадратныя абрысы з прамымі (дарычны і іанічны ордэры) ці выгнутымі (карынфскі ордэр) бакамі.