Іанічны ордэр, адзін з галоўных грэчаскіх ордэраў. Мае стройную калону з базай і ствалом, прарэзаным канелюрамі. Адметнай рысай І. о. з'яўляецца капітэль, у якой паміж абакам і эхінам знаходзяцца два завіткі - валюты. Яны ўтвараюць на баках капітэлі валы - балюстры. Фрыз І. о. мае заафорны рэльеф (гл. Заафор), архітраў складаецца з трох гарызантальных палос. У беларускім дойлідстве І. о. атрымаў найбольшае пашырэнне ў часы класіцызму.