Канелюра (франц. cannelure - жалабок, ад лац. canna - трыснёг, кій, палка), вертыкальны жалабок на калоне ці пілястры. Звычайна мае ў сячэнні абрысы сегмента або паўкруга. К. могуць прымыкаць адна да адной вострымі вугламі. У беларускім дойлідстве К. атрымалі шырокае выкарыстанне ў будынках барока і класіцызму.