Валюта (лац. voluta ад vere - круціць, літаральна завіток), архітэктурны элемент у форме спіралепадобнага завітка з «вочкам» у цэнтры; з'яўляецца састаўной часткай іанічнай, карынфскай і кампазітнай капітэлей. У будынках эпохі Адраджэння і асабліва барока В. выкарыстоўваліся для сувязі некаторых частак будынка, для афармлення парталаў, дзвярэй, акон. У архітэктуры Беларусі В. атрымалі найбольшае пашырэнне ў перыяды стыляў Адраджэння, барока, класіцызму.