Партал (ням. Portal ад лац. porta - уваход, вароты, дзверы), архітэктурна аформлены ўваход у будынак; можа ўключаць карніз, франтон, пілястры, калоны, дэкаратыўную скульптуру, роспісы. Як разнавіднасць вылучаюць П. перспектыўны, які ўтвараецца некалькімі ўступамі ў глыбіню сцяны пры паступовым памяншэнні памераў. У беларускай архітэктуры П. выкарыстоўваецца з 11-12 стст.