Акант (франц. akanthe ад грэч. akantha - калючая расліна, цярноўнік), род расліны Міжземнамор'я, які паслужыў выяўленчай асновай для элемента старажытнагрэчаскага арнаменту. У далейшым А. знайшоў выкарыстанне ў форме капітэлі карынфскага і кампазітнага ордэраў, у аздабленні фасадаў і інтэр'ераў будынкаў; трансфармаваўся ў рымскім, гатычным і рэнесансным арнаментах. У Беларусі А. атрымаў пашырэнне ў архітэктуры, выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве перыядаў Рэнесансу, барока, класіцызму.

Паведаміць пра недакладнасьць