Галерэя (франц. galerie - адкрыты),

1. Доўгае крытае памяшканне, у якім адна з падоўжных сцен заменена калонамі.

2. Доўгі балкон.

3. Выцягнутая зала з суцэльным радам вялікіх акон у адной з падоўжных сцен. У архітэктуры Беларусі Г. вядомы з 16 ст. у ратушах, палацах, гандлёвых дамах.

Паведаміць пра недакладнасьць