Дыпціх (грэч. diptychos - удвая складзены),

1. У старажытных грэкаў і рымлян - дзве пакрытыя слоем воску драўляныя, бронзавыя ці з слановай косці дошчачкі для пісьма, злучаныя разам.

2. У сярэднявеччы Д. - двухстворкавы складзень з жывапіснай ці рэльефнай выявай, затым двухчасткавая кампазіцыя ўвогуле (параўн. Трыпціх, Паліпціх, Складзень).

Паведаміць пра недакладнасьць