Дыярама (ад грэч. dia - цераз, скрозь, праз і horama - відовішча, карціна), адзін з відаў пластычных мастацтваў, творы якога спалучаюць жывапісныя выявы (наносяцца на ўнутраны бок палатна, нацягнутага на паўкруглы падрамнік) і аб'ёмны пярэдні план (бутафорскія - гл. Бутафорыя і сапраўдныя прадметы, збудаванні) пры штучным асвятленні. У беларускім мастацтве Д. атрымалі пашырэнне ў 20 ст. (параўн. Панарама).