Падрамнік, каркас у выглядзе рамы, на які нацягваецца палатно для работы над карцінай. Завершаная карціна на П. устаўляецца ў раму, адсюль і назва.