Жакардавыя тканіны, буйнаўзорыстыя тканіны самага разнастайнага малюнка і арнаменту; выконваюцца з дапамогай механічнага прыстасавання - перфарыраванага кардону на машынах Жакарда (па імені французскага ткача Ж.-М.Жакара [G.-M.Jacquard], які ў 1808 г. вынайшаў ткацкі станок), якое дазваляе паасобна кіраваць кожнай ніткай асновы або невялікімі іх групамі. Тэхніка Ж. т. выкарыстоўваецца пры выкананні дэкаратыўных тканін, дываноў, абрусаў.

Паведаміць пра недакладнасьць