Званіца, у культавай архітэктуры славян асобнае збудаванне ці частка храма ў выглядзе вежы, у якой размяшчалі званы. У Беларусі З. вядомы з 11-13 стст.; дадаткова выкарыстоўваліся як гаспадарчыя памяшканні, брамы, дазорныя вышкі, абарончыя вежы. Мураваныя З. былі яруснымі, аркаднымі (гл. Аркада), драўляныя - слупавымі, каркаснымі, зрубна-каркаснымі.

Паведаміць пра недакладнасьць