Іканапіс (пісанне абразоў), від станковага жывапісу (гл. Станковае мастацтва), творы якога, рэлігійныя па тэмах і сюжэтах, маюць культавае прызначэнне. У беларускім мастацтве І. вядомы з 12 ст. (па літаратурных крыніцах), першы існуючы помнік І. датуецца кан. 14 - пач. 15 ст.