Станковае мастацтва, род выяўленчага мастацтва, творы якога нясуць самастойны характар і не маюць прамога дэкаратыўнага або ўтылітарнага прызначэння (у жывапісе - карціны, у скульптуры - статуі, бюсты, скульптурныя групы, станковыя рэльефы, у графіцы - эстампы, станковыя малюнкі). Назва паходзіць ад станка (мальберт, станок скульптурны), на якім выконваюцца многія творы С. м. (параўн. Манументальнае мастацтва).

Паведаміць пра недакладнасьць