Жывапіс, від выяўленчага мастацтва, творы якога выконваюцца пры дапамозе фарбаў, нанесеных на цвёрдую паверхню. Асноўнымі выяўленчымі і выразнымі сродкамі Ж. з'яўляюцца: колер, малюнак, святлоценявая мадэліроўка, кампазіцыя, каларыт, фактура фарбавай паверхні, якія дазваляюць узнаўляць мнагастайнасць свету, ствараць шматгранныя мастацкія вобразы. Адрозніваюць манументальны і станковы (гл. Станковае мастацтва) Ж., вылучаюць жанры: анімалістычны, бытавы, гістарычны, нацюрморт, партрэт, пейзаж. Як разнавіднасці Ж. - дэкарацыйны Ж., мініяцюру, дыяраму, панараму, мазаіку, вітраж.