Вітраж (франц. vitrage ад лац. vitrum - шкло), арнаментаваная ці сюжэтная кампазіцыя са шкла або іншых матэрыялаў, якія прапускаюць святло. Як від манументальнага жывапісу В. вядомы з часоў Старажытнага Эгіпта і Рыма, найбольшае распаўсюджанне атрымаў у 10-12 стст. у Францыі і Германіі. В. часцей за ўсё выконваецца з кавалачкаў шкла, якія ўстаўляюцца ў металічны каркас. Ha Беларусі В. атрымалі шырокае выкарыстанне ў часы стыляў готыкі, Рэнесансу, a таксама ў будынках неаготыкі.

Паведаміць пра недакладнасьць