Мініяцюра (іт. miniatura ад лац. minium - кінавар, сурык, якімі ў старажытнасці размалёўвалі рукапісныя кнігі), мастацкі твор малых памераў. Асноўным відам М. з'яўляецца кніжная М. - малюнкі, шматколерныя ілюстрацыі, a таксама выяўленча-дэкаратыўныя элементы афармлення кніг - ініцыялы, застаўкі, канцоўкі, зробленыя ад рукі. Вылучаюць таксама M. у жывапісе (партрэтная М.). У Беларусі М. вядома з 10 ст.