Партрэт (франц. portrait), выяўленне чалавека або групы людзей, якія існуюць ці існавалі ў рэчаіснасці. Таксама адзін з жанраў выяўленчага мастацтва. Аб увядзенні партрэтных выяў у сюжэтныя кампазіцыі беларускіх манументальных роспісаў вядома з пач. 15 ст. Як самастойны жанр П. склаўся ў другой пал. 16 ст.