Манументальнае мастацтва, група відаў пластычных і выяўленчых мастацтваў, якія аб'ядноўваюць творы, прызначаныя для архітэктурнага і прыроднага асяроддзя, ва ўзаемадзеянні з якімі яны набываюць пэўную ідэйна-вобразную завершанасць. Да М. м. адносяць помнікі, мемарыяльныя ансамблі, фантаны, паркавую скульптуру, жывапіснае і скульптурнае аздабленне будынкаў, вітражы і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць