Іканастас (ад грэч. eikon - выяўленне, вобраз і stasis - месца стаяння), перагародка, якая аддзяляе асноўную прастору храма ад алтара і складаецца з некалькіх радоў асобных абразоў, устаноўленых у вызначаным парадку на гарызантальных бэльках - цяблах. У цэнтры І. размяшчаюцца царскія вароты. Кожны рад абразоў называецца чынам. Для беларускіх І. характэрна наяўнасць ад аднаго да пяці чыноў: мясцовы, святочны, дэісусны (апостальскі), прарочы, прабацькоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць