Алтар (лац. altaria ад altus - высокі),

1. Ахвярнік, асобнае збудананне ў гонар багоў (Старажытная Грэцыя, Рым).

2. У каталіцкіх храмах першапачаткова складні з рухомымі створкамі, аздобленымі жывапісам і скульптурай, у далейшым - дэкаратыўныя сценкі, аформленыя скульптурай, жывапісам, творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. А. ставяцца ва ўсходняй частцы храма ў завяршэнні галоўнага нефа (галоўны A.) і аддзяляюцца алтарнай перагародкай, a таксама ў тарцах бакавых нефаў, пры сценах галоўных і бакавых нефаў, у трансепце (бакавыя А.), у капліцах. Для беларускіх А. характэрна адна-, двух'- і трох'яруснае чляненне, адна- і трохвосевая пабудова, выкарыстанне разьбы па дрэве, стуку, уключэнне твораў скульптуры, жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, разнастайны і багаты архітэктурны дэкор, комплекснае вырашэнне, адпаведнае стылям Адраджэння, барока, ракако.

3. У праваслаўных храмах А. - узвышанае месца ва ўсходняй частцы, дзе размяшчаецца прастол; аддзяляецца ад сярэдняй часткі царквы іканастасам (з 14-15 стст.).

Паведаміць пра недакладнасьць