Неф (франц. nefa ад лац. navis - карабель), прадаўгаватая прамавугольная ў плане прастора будынка, абмежаваная сценамі або радамі слупоў, калон, аркадамі. Адрозніваюць сярэдні, бакавыя, папярочныя (трансепт) Н.; вызначаюць будынкі па тыпу базілікі. На перакрыжаванні сярэдняга і папярочнага Н. часта ўзводзілі купал на барабане. У бакавых і галоўным Н. размяшчалі алтары. У беларускім дойлідстве Н. атрымалі пашырэнне з 16 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць