Канон (грэч. kanon - норма, правіла, прадпісанне), яшчэ ў Старажытнай Грэцыі гэта слова стала ўжывацца ў пераносным значэнні, пад ім разумелі сістэму ідэальных прапорцый чалавечай фігуры, разлічаную Паліклетам і Лісіпам. У далейшым К. - сістэма правіл, мастацкіх прыёмаў і эстэтычных норм, якія лічацца непахіснымі, абавязковымі для вызначанага стылю (гл. Стыль у мастацтве) або мастацкай эпохі.