Канструктывізм (ад лац. constructio - пабудова), напрамак у мастацтве пач. 20 ст., пераважна ў архітэктуры, афармленчым і тэатральна-дэкарацыйным мастацтве, плакаце, кніжнай графіцы, мастацкім канструяванні. У аснове К. - падкрэсленае імкненне да функцыянальнай мэтазгоднасці, утылітарызму, прастаты, лаканізму, якія засноўваюцца галоўным чынам на выкарыстанні простых прыёмаў, спосабаў, сродкаў у стварэнні мастацкага твора, танных і шырокадаступных матэрыялаў: металу, шкла, дрэва. У беларускім мастацтве рысы К. атрымалі пашырэнне з пач. 20 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць