Карыятыда (ад грэч. karyatides - карыйскія дзевы),

1. Жрыца храма Арцеміды ў Карыях, у вобласці Лаконіка (Старажытная Грэцыя).

2. Вертыкальная апора-скульптура ў выглядзе фігуры жанчыны, якая падтрымлівае бэлечнае перакрыцце. Галаўны ўбор К. (або кошык з кветкамі) выконвае ролю капітэлі. У архітэктуры Беларусі К. вядомы з кан. 19 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць