1. У хрысціянстве агульная назва прадметаў царкоўнага ўжытку, якія служаць ёмістасцю для культавых рэліквій.
2. У сінагогах шафа для захоўвання Пяцікніжжа.
3. У адпаведнасці з Бібліяй - судна, на якім Ной з людзьмі і жывёламі выратаваўся ў час сусветнага патопу.
4. У іканапісе - сярэдняя паглыбленая частка абраза, вакол якой пакідаюцца палі, дзе выконваецца жывапісная выява. У беларускіх абразах К. сустракаецца ў кан. 14 - пач. 16 ст.