Ківор (ківорый; грэч. kiborion), святы шацёр, алтарная сень, навес на чатырох, шасці ці васьмі калонах з пірамідальным верхам над алтарным прастолам як сімвал вечнага жыцця. З'явіўся ў візантыйскіх храмах у 4 ст. У позні час К. - асобна размешчаная пабудова, шацёр над калодзежам, крыніцай, фантанам.