Макрамэ (ад араб. міграмах - хустка, шалік; ад тур. макрама - багатая хустка, шалік з махрамі), тэхніка атрымання вырабаў пры дапамозе ручнога вузялковага пляцення, від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У тэхніцы М. вырабляюць прадметы побыту (кашпо, сурвэткі, дываны, коўдры, паясы, сумкі, кашалькі, гальштукі, каўняры і інш.), дэкаратыўныя пано, упрыгажэнні. У дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Беларусі М. атрымала пашырэнне ў 1970-1980-х гг.