Манахромія (ад грэч. monochromos - аднакаляровы), якасць мастацкага твора, у аснове якой - выкарыстанне адной фарбы пры вялікай колькасці яе танальных градацый; адзін з выразных сродкаў у выяўленчым мастацтве. Паняцце, супрацьлеглае М., - Паліхромія (параўн. Грызайль).