Натура (ад лац. natura - прырода), у выяўленчым мастацтве аб'екты рэчаіснасці (чалавек, прадметы, жывёлы, птушкі, ландшафт, з'явы рэальнага свету), якія назірае мастак у працэсе іх адлюстравання. Н. служыць асновай у стварэнні мастацкіх твораў. Часцей за ўсё з Н. выконваюць эцюды, накіды, замалёўкі, кракі, a таксама партрэты, пейзажы, нацюрморты.