Паліва, шклопадобнае дэкаратыўнае пакрыццё на керамічных вырабах, замацаванае абпальваннем. Адрозніваюць П. празрыстую і непразрыстую (эмалі), бясколерную і каляровую, тугаплаўкую (для фарфору) і легкаплаўкую (для фаянсу, маёлікі). П. вядома са старажытнасці (Эгіпет, Пярэдняя Азія, Сярэдняя Азія); на тэрыторыі Беларусі атрымала пашырэнне з 12 ст.