Фарфор (перс. фегфур), тонкія керамічныя вырабы (посуд, вазы, статуэткі, архітэктурныя дэталі), якія атрымліваюцца спяканнем фарфоравай масы (вогнетрывалая гліна, каалін, палявы шпат, кварц). Перад абпальваннем вырабы з Ф. пакрываюць палівай. Непаліваны Ф. называюць бісквітам. Ф. з'явіўся ў Кітаі ў 4-6 стст. (гл. таксама Кераміка).