Кераміка (грэч. keramike [techne] ад keramos - гліна), вырабы і матэрыялы, атрыманыя спяканнем глін, іх сумесей з мінеральнымі дабаўкамі. Назва паходзіць ад мясцовасці ў Старажытнай Грэцыі, якая была цэнтрам ганчарнай вытворчасці. Керамічныя цэнтры існавалі і ў Паўднёвай Італіі, дзе пераважалі майстры-грэкі. Да К. належаць: тэракота, фаянс, маёліка, фарфор, каменная маса, шамот, бісквіт. У Беларусі керамічныя вырабы вядомы з часоў неаліту.